[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений news/2022/06/16_1 как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.

9 чэрвеня 2022 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя К. Маркса адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў Рэспубліканскага анлайн-конкурсу чытальнікаў «Чытаем Пушкіна. Беларусь 2022», прысвечанага 223-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага паэта А. С. Пушкіна, Дню рускай мовы і Году гістарычнай памяці ў Беларусі.
Конкурс праводзіўся Магілёўскім гарадскім аддзяленнем РГА «Рускае таварыства» пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва — Расійскага цэнтра навукі і культуры (Мінск).
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі, Рассупрацоўніцтва, а таксама старшыня МГА РГА «Рускае таварыства» Апідовіч Алена Сяргееўна.
Па выніках конкурсу сярод навучэнцаў устаноў адукацыі былі вызначаны пераможцы ў розных узроставых катэгорыях.
Пераможцамі конкурсу ў катэгорыі «Студэнты» сталі дзве прадстаўніцы гісторыка-філалагічнага факультэта. Студэнтка 1 курса Садоўская Маргарыта заняла першае месца. Трэцяе месца ў студэнткі 3 курса Мытнік Анастасіі. Пераможцам конкурсу былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі. Віншуем!
За актыўны ўдзел нашых студэнтаў у мерапрыемстве на адрас рэктара ўніверсітэта Дука Дзяніса Уладзіміравіча і кіраўніка ўніверсітэцкага літаратурнага аб’яднання «Натхненне» Міхальчук Наталлі Аляксандраўны былі накiраваны Падзячныя лісты.
{gallery}news/2022/06/16_1{/gallery}
Русский
Беларускі
简体中文(中国)
English (UK) 






