[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений news/2021/12/22_1 как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.

У чытальнай зале бібліятэкі працуе фотавыстава старшага выкладчыка кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і Алены Мурашка «Падарожжа. Балоты Ельні». Экспазіцыю складае 31 фотаздымак чароўных мясцін цікавага куточка беларускай прыроды. На здымках — імгненні жыцця Ельні: сляды ледавіковай эпохі, калі чалавецтва яшчэ не так моцна ўплывала на прыроду і створаныя сёння экалагічныя сцежкі. На работах, прадстаўленых на выставе, можна ўбачыць невялікія блакітныя азяркі, рассыпаныя дробныя астравы з соснамі, якія перамяжоўваюцца з вокнамі чыстай вады.
Ельня — гэта месца, якое здзіўляе. Прыродная прыгажосць гэтага краю зачароўвае ўсіх, хто бачыць гэтыя здымкі…
Запрашаем наведаць экспазіцыю Алены Мурашка «Падарожжа. Балоты Ельні», якая будзе працаваць па 30 студзеня 2022 года.
{gallery}news/2021/12/22_1{/gallery}
Русский
Беларускі
简体中文(中国)
English (UK) 






