
У выставачным памяшканні Залы славы ўніверсітэта адкрылася выстава рэпрадукцый карцін вядомых мастакоў пад назвай «Сустракаем Масленку ў Год беларускай жанчыны».
Прывітальныя словы прагучалі на мерапрыемстве ад рэктара ўніверсітэта Юрыя Віктаравіча Машына і прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Дзмітрыя Аляксандравіча Рагаўцова. Цікавым і карысным было выступленне беларускай паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, сцэнарыста, рэжысёра Алёны Міхайлаўны Беланожка. На свяце праводзін зімы і сустрэчы вясны студэнт гісторыка-філалагічнага факультэта Дзяніс Паюкоў прачытаў верш.
Асабліва святочным мерапрыемства атрымалася дзякуючы падтрымцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Прадстаўнікі Народнага хора народнай песні «Ростань» (кіраўнік Зайцава Святлана Аляксандраўна) прыгожа і пранікнёна выканалі масленічныя песні. Не абышлося мерапрыемтва без смачных бліноў і баранкаў.









