«Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі». Паэтычная імпрэза з нагоды дня нараджэння А.А.Куляшова

Паэтычная імпрэза_МГУ_Кулешова

У МДУ імя А. А. Куляшова адбылася творчая імпрэза, прысвечаная памяці Народнага паэта БССР Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, імя якога носіць наш універсітэт.

Мерапрыемства падрыхтавана студэнтамі трох факультэтаў: пачатковай і музычнай адукацыі, гісторыка-філалагічнага і факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства пад кіраўніцтвам намеснікаў дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.

Адкрыла імпрэзу старшыня пярвічнай арганізацыі МДУ імя А. А. Куляшова ГА «Беларускі саюз жанчын» А. А. Башаркіна, дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства. Яна звярнула ўвагу на асаблівую актуальнасць творчасці А. Куляшова ў Год беларускай жанчыны.

Перад прысутнымі таксама выступілі намеснікі дэканаў І. М. Ячмянёва, Т. І. Борбат і Ю. В. Алянькова, адзначыўшы, што паэзія А. Куляшова ўвайшла ў залаты фонд нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя, для многіх пакаленняў беларусаў стала духоўным набыткам, спадарожніцай жыцця.

Падчас імпрэзы гучалі вядомыя песні на вершы А. Куляшова, а студэнты дэкламавалі ўрыўкі з паэм і балад паэта.

«І ўсе мы, куляшоўцы — выкладчыкі і студэнты — адчуваем сваю далучанасць да велічнай постаці паэта. Мы — як і ён — у няспынным пошуку, педагагічным, навуковым, творчым. І гэтая еднасць з вялікім майстрам слова дапамагае нам пераадольваць прасторавыя і часавыя выпрабаванні, абавязвае не спыняцца на дасягнутым, імкнуцца да новага і нязведанага».


Для обеспечения удобства пользователей сайта msu.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике в отношении обработки файлов cookie.
Принять